Праграмная заява Рэвалюцыйнага Камуністычнага Саюза Моладзі (бальшавікоў)

Deutsch English Esperanto Français Беларуская Русский Ўзбекча/O’zbekcha Українська 中文
Прынята I (Устаноўчым) з’ездам РКСМ(б)

Рэвалюцыйны камуністычны саюз моладзі — РКСМ(б):
— Аб’ядноўвае прагрэсіўную працоўную, вучнёўскую моладзь для барацьбы за перамогу камунізму;
— З’яўляецца памочнікам і кузняй кадраў для Расійскай камуністычнай рабочай партыі — Рэвалюцыйнай партыі камуністаў;
— Ідэалагічна абапіраецца на навуковае і творчае прымяненне марксізму, на гістарычны вопыт сусветнага камуністычнага руху (у асаблівасці на бальшавіцкі).
Мы лічым, што перамога камуністычных вытворчых адносін немагчымая рэфармісцкім шляхам. Адзіны шлях перамогі камунізму — камуністычная рэвалюцыя, першым этапам якой будзе сацыялістычная рэвалюцыя, якая прывядзе рабочы клас да ўлады — дыктатуры пралетарыяту, як апошняй форму дзяржавы.
Камунізм для нас — гэта грамадства, заснаванае на адносінах людзей паміж сабой, якія выключаюць класавае дзяленне грамадства, дзяржаву і таварна-грашовыя адносіны. Камунізм мяркуе:
— Свабоду і поўнае задавальненне разумных патрэбаў асобы;
— Вольную творчую працу для кожнага члена грамадства;
— Раскрыццё і рэалізацыю творчых здольнасцяў чалавека ва ўсіх галінах дзейнасці.
РКСМ (б) падымае моладзь на практычную барацьбу па рэвалюцыйнай абароне класавых інтарэсаў, сацыяльных і палітычных правоў працоўнай моладзі ў буржуазным грамадстве. Арганізуе ўдзел маладых рабочых, студэнтаў, працоўных у падрыхтоўцы камуністычнай рэвалюцыі і ажыццяўленні камунізму.
Рэвалюцыйны Камсамол:
— Выхоўвае моладзь у духу камуністычных ідэалаў;
— Нясе ў маладзёжныя масы класавую свядомасць, пралетарскі інтэрнацыяналізм;
— Дапамагае выпрацоўцы дыялектычнага светапогляду, уменні аб’ектыўна спазнаваць рэчаіснасць, вядзе барацьбу супраць ідэалізму, рэлігійных забабонаў і іншага цемрашальства.
Ператварэнне капіталу ў транснацыянальную сілу патрабуе аб’яднання пралетарыяў усіх краін у адзіную інтэрнацыянальную армію. Сусветны капіталізм будзе пераможаны сусветнай камуністычнай рэвалюцыяй. РКСМ(б) падымае моладзь на актыўны ўдзел у будучых класавых бітвах.
Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!